Паводле канчатковых вынікаў Нацыянальнага экзіт-полу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў упэўнена перамагае Уладзімір Зяленскі. Свае галасы за яго аддалі 73 % украінцаў, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі. За Пятра Парашэнку прагаласавала 25,5 %.
З найбольшым адрывам Зяленскі перамагае ва ўсходніх рэгіёнах Украіны – 87,7% супраць 11,2% за Парашэнку.
У заходніх рэгіёнах Зяленскі перамагае з адрывам у 15,7%.
ЮВ/МВ belsat.eu