Да менскай кавярні, дзе сілавікі выбілі шыбу, чарга ў паўтары гадзіны


Людзі прыходзяць падтрымаць супрацоўнікаў, прапануюць дапамогу і грошы, пішуць у сацсетках відавочцы.

Фота: belsat.eu

Чарга пачала збірацца ля дзвярэй O’Petit яшчэ да адкрыцця. У абед людзям выпадала прастаяць за кавай больш за паўтары гадзіны, але на гэты час ніхто не наракаў.

Фота: belsat.eu

Наведвальнікі прыйшлі падтрымаць мужных супрацоўнікаў кавярні, якія ратавалі ўдзельнікаў мірнага мітынгу ад сілавікоў 6 верасня.

Пасля абеду да кавярні пад’ехала машына з новым шклом. Кампанія «Okna may» адрамантавала дзверы бясплатна.

У нядзелю шкляныя дзверы ў менскую кавярню O’Petit на праспекце Пераможцаў, дзе схаваліся ўдзельнікі Маршу адзінства, разбілі сілавікі. Сярод іх быў і Мікалай Карпянкоў, кіраўнік Галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.

belsat.eu

Стужка навінаў