Падлетка, які забіў вучня і настаўніцу ў стаўбцоўскай школе, прысудзілі да 13 гадоў калоніі


Вадзім М. у судзе. 11 верасня 2019 года.
Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Суд пастанавіў пакараць былога вучня стаўбцоўскай школы, які забіў 11-класніка і настаўніцу, 13 гадамі пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі. Справа слухалася ў закрытым рэжыме. Публічна абвясцілі толькі прысуд.

Вадзім М. атрымаў максімальны магчымы тэрмін зняволення.

Абвяшчэнне прысуду Вадзіму М. 11 верасня 2019 г.

Маладзёна абвінавачвалі ў злачынствах, прадугледжаных:

  • ч. 3 арт. 339 (хуліганства з выкарыстаннем зброі);
  • пп.1, 6, 13 ч. 2 арт 139 (забойства дзвюх і больш асобаў з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх матываў);
  • ч.1 арт.14 (спроба злачынства);
  • пп.1, 6, 10, 13 ч. 2 арт. 139 (забойства дзвюх і больш асобаў з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх матываў і забойства асобы ў сувязі з выкананнем ёю службовых абавязкаў).

Таксама суд пастанавіў выплаціць сям’і забітай настаўніцы Br 110 000 кампенсацыі.

11 лютага ў стаўбцоўскай школе № 2 Вадзім М. ударыў нажом настаўніцу гісторыі Марыну Пархімовіч і 11-класніка Аляксандра Раманава, абое памерлі на месцы.

ВІДЭА
У Стоўбцах хаваюць ахвяраў нападу ў школе №2. ВІДЭА, ФОТА
2019.02.13 13:11

Яшчэ двух вучняў асуджаны параніў, пасля чаго ўцёк. Яго знайшлі праз некалькі гадзінаў. Пацярпелымі ў справе прызналі двух чалавек – мужа загінулай настаўніцы і бацьку забітага адзінаццацікласніка.

Hавiны
Размаўляў па-беларуску і планаваў вучыцца на палітолага. Сябры пра Аляксандра, якога забіў 15-гадовы школьнік
2019.02.11 15:21

ЮВ belsat.eu

 

Стужка навінаў