У Стоўбцах хаваюць ахвяраў нападу ў школе №2. ВІДЭА, ФОТА


У Стоўбцах 13 лютага хаваюць настаўніцу сярэдняй школы № 2 Марыну Пархімовіч і вучня Аляксандра, на якіх 11 лютага напаў з нажом дзесяцікласнік. Развітацца з імі прыйшлі некалькі сотняў чалавек.

Пахаванне настаўніцы ў Стоўбцах
Пахаванне ў Стоўбцах
Пахаванне ў Стоўбцах
Пахаванне ў Стоўбцах
Пахаванне ў Стоўбцах

Настаўніцу пахаваюць каля царквы ў вёсцы Шашкі, а 17-гадовага вучня – на гарадскіх могілках.

12 лютага былі адкрыты дабрачынныя рахункі на сваякоў загінулых і пацярпелых для аказання матэрыяльнай дапамогі.

У цэнтры банкаўскіх паслугаў №624 філіяла №500-Менскага ўпраўлення ААТ «АСБ Беларусбанк» па адрасе г. Стоўбцы, вул.Цэнтральная д.6 «Б» УНП 100603596; МФА AKBBBY21500 адкрыты рахункі:

  • на імя Арцёма Вячаслававіча Пархімовіча № BY03AKBB30140003569776010000, транзітны рахунак №BY65AKBB38120624026926000000
  • на імя Андрэя Віктаравіча Раманава № BY56AKBB30140003569676010000, транзітны рахунак №BY65AKBB38120624026926000000
  • на імя Святланы Іосіфавны Шуцько для збору сродкаў на лекаванне сына Руслана № BY20AKBB31340000103106020624, транзітны рахунак №BY16AKBB38193821240156000000 на
  • на імя Анжэлы Уладзіміраўны Цвірко на лекаванне сына Уладзіслава № BY05AKBB31340000103116020624, транзітны рахунак №BY16AKBB38193821240156000000.

***

Трагедыя адбылася раніцай 11 лютага ў СШ № 2 у Стоўбцах. Вучань 10-га класа здзейсніў напад з нажом на настаўніцу і школьнікаў. У выніку два чалавекі загінулі – педагог і старшакласнік.

Аб’ектыў
Трагедыя ў Стоўбцах. Школьнікі прайшлі «Злачынства і пакаранне» Дастаеўскага – герой раману таксама здзейсніў падвойнае забойства
2019.02.12 21:16

Нападнік прыйшоў у школу каля 7.40, паставіў партфель і выйшаў з кабінету. Затым вярнуўся і накінуўся на настаўніцу гісторыі, якая павінна была весці першы ўрок. За педагога паспрабавалі ўступіцца два школьніка 15 і 16 гадоў. Настаўніца загінула, хлопцы атрымалі раненні. Пасля гэтага забойца выбег з класу і зайшоў у суседні кабінет, дзе напаў на вучня 11-га класа, які загінуў.

Пасля гэтага нападнік уцёк са школы. Яго затрымалі праз 2 гадзіны пры дапамозе АМАПу. Матывы злачынства дагэтуль застаюцца невядомыя. Падазраваны адмаўляецца даваць паказанні.

Hавiны
Міністэрства адукацыі: У беларускіх школах будуць узмоцнены меры бяспекі і дысцыпліна
2019.02.12 18:26

ІІ, belsat.eu

 

Стужка навінаў