Чума свінняў зноў у Беларусі?


Расея падазрае, што Беларусь хавае факт успышкі афрыканскай чумы свіней на тэрыторыі краіны.

«Учора вірус АЧС быў знойдзены ў гатовай мясной прадукцыі, якую прывезлі з Беларусі. Складаецца ўражанне, што нашыя калегі з ветэрынарнай службы Рэспублікі Беларусь хаваюць наяўнасць успышак АЧС на тэрыторыі рэспублікі. І гэта ставіць нас перад неабходнасцю больш жорсткага кантролю пры ўвозе прадукцыі з сумежных дзяржаваў», – заявіў міністр сельскай гаспадаркі Расеі Аляксандр Ткачоў.

Таксама ад заўтрашняга дня Расея ўводзіць часовую забарону на пастаўкі свініны з Беларусі. Такія меры звязаныя з тым, што ў пробах гатовай мясной прадукцыі, якая належыць беларускаму прадпрыемству «Гомельскі мясакамбінат», выяўлены геном віруса АЧС у сасісках «Кракаўскія» і каўбасе «Чесночный Смак».

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары