Чаму гарадзенцы дапамагаюць Украіне?


Група валанцёраў ужо больш за паўгода збірае рэчы першай неабходнасці для бежанцаў з усходу Украіны.[/vc_column_text][vc_single_image image=”59246″ img_size=”large”][vc_single_image image=”59242″ img_size=”large”][vc_column_text]Яшчэ на пачатку лета некалькі гарадзенцаў адгукнулася на ініцыятыву Андрэя Стрыжака, які распачаў кампанію «Гуманітарны маршрут Беларусь-АТА». Тады былі запатрабаваныя прадметы гігіены і першай неабходнасці, бліжэй да восені – з’явіўся попыт на адзежу, асабліва цёплыя рэчы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”59226″ img_size=”large”][vc_single_image image=”59230″ img_size=”large”][vc_column_text]Праца ідзе выключна на гарызантальным узроўні, – распавядае актывіст Алесь Кіркевіч, – звяртаемся да знаёмых, шукаем дапамогі праз інтэрнэт. І людзі адгукаюцца: нехта дасць адзін пакет з рэчамі, а да кагосьці трэба ездзіць рэгулярна – тут табе і дублёнкі, і касцюмы… вельмі па-рознаму.[/vc_column_text][vc_single_image image=”59254″ img_size=”large”][vc_column_text]Дапамога, якую збіраюць гарадзенцы, прызначаная для тых сем’яў, якія былі вымушаныя пакінуць свае дамы ў выніку канфлікту на Данбасе і цяпер раскіданыя па ўсёй Украіне. Мэтавая група для беларускіх валанцёраў – бежанцы, якія аселі ў Чарнігаве і Чарнігаўскай вобласці.[/vc_column_text][vc_single_image image=”59214″ img_size=”large”][vc_single_image image=”59210″ img_size=”large”][vc_single_image image=”59206″ img_size=”large”][vc_column_text]Матывы тут у кожнага свае, безумоўна, – тлумачыць Кіркевіч, – але аб’ядноўвае тое, што кожны хоча ўзяць удзел, хоць неяк дапамагчы Украіне і ўкраінцам, якія трапілі ў бяду. Асабліва на фоне той хлусні, што падаюць расейскія каналы, якія фармуюць светапогляд беларусаў.

Валанцёры прызнаюцца, што канфліктных сітуацыяў з праваахоўнікамі пакуль ніякіх не ўзнікала. Машыну з «падазронымі пакетамі» ДАІшнікі правяралі толькі аднойчы, напярэдадні выбараў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”59184″ img_size=”large”][vc_single_image image=”59194″ img_size=”large”][vc_column_text]А ўсе непаразуменні з суграмадзянамі выпраўляюцца пасля «тлумачальных размоваў»: маўляў, дапамога ідзе пацярпелым у выніку канфлікту людзям, вайсковыя справы тут ні пры чым.[/vc_column_text][vc_column_text]Найстарэйшая ўдзельніца ініцыятывы – Мая Уладзіміраўна – мае далёка за 80! – працягвае ўдзельнік кампаніі, –Збірае рэчы, двойчы ўжо да яе ездзілі, кажа, што «сэрца баліць за Украіну». Ну як тут не ганарыцца людзьмі, з якімі жывеш у адным горадзе?..[/vc_column_text][vc_single_image image=”59218″ img_size=”large”][vc_column_text]Дарэчы, кожны ўдзельнік кампаніі атрымлівае сіня-жоўты напульснік, якіяуласнаруч робіць адна з удзельніцаў ініцыятывы. Такая вось памятка і ўзнагарода адначасова.

МШ, belsat.eu

Стужка навінаў