Чалец прэзідыуму Каардынацыйнай рады Максім Знак затрыманы


Максім Знак затрыманы.
Фота: @motolkohelp

Чалец прэзідыуму Каардынацыйнай рады юрыст Максім Знак затрыманы. Сувязь з ім знікла ў 8:30 па беларускім часе.

«А 8:30 у Максіма павінна было быць інтэрвʼю, ён не зайшоў у Zoom, я яму патэлефанаваў ён вымавіў фразу: «Падобна, хтосьці да нас прыйшоў», адключыўся і напісаў слова «Маскі», – распавёў kyky.org прадстаўнік штабу Віктара Бабарыкі Глеб Герман.

Пазней Глеб Герман пацвердзіў belsat.eu затрыманне Максіма Знака.

11:00 – у штабе Віктара Бабарыкі працягваюць працаваць сілавікі.

Супрацоўнікі міліцыі каля ўваходу ў памяшканне, дзе месціцца штаб Віктара Бабарыкі.
Фота: «Белсат»

У кватэры юрыста штабу Бабарыкі Іллі Салея ператрус. Туды прыехаў ягоны бацька. Каля дому стаіць сярэбраны Мерседэс з супрацоўнікамі ў цывільным.

Таксама праходзіць вобшук у кватэрах Марыі Калеснікавай і Максіма Знака.

На дадзены момант на свабодзе ў Беларусі застаецца толькі адзін сябра прэзідыума Каардынацыйнай Рады – Святлана Алексіевіч.

Ад 7 верасня дакладна не вядома дзе знаходзіцца Марыя Калеснікава.

Антон Раднянкоў – прэс-сакратар Каардынацыйнай рады Беларусі, Іван Краўцоў – выканаўчы сакратар утварэння 8 верасня былі вымушаныя зʼехаць у Кіеў.

Павел Латушка, Вольга Кавалькова і Святлана Ціханоўская цяпер знаходзяцца ў Варшаве.

Hавiны
31-ы дзень пратэстаў у Беларусі: Марыя Калеснікава парвала пашпарт, Лукашэнка заявіў, што з пасады не сыдзе
2020.09.08 23:49

belsat.eu

Стужка навінаў