Былы прэм'ер ДНР назваў Наваросію фальстартам


Аляксандр Барадай і прарасейскі баявік «Бес» прызналі, што Наваросіі не існуе, але марыць пра рэалізацыю гэтага праекту яны не перасталі.

«Наваросіі няма. Мы ўсе ўжываем гэты тэрмін. Але, гэта – фальстарт. Калі шчыра. Наваросія – гэта ідэя. Гэта мара… Гэта ідэя, якая не ўвасобілася ў жыццё», – заявіў Аляксандр Барадай. Яго меркаванне маўкліва падтрымаў прарасейскі баявік па мянушцы «Бес».

У канфлікце на ўсходзе Украіны загінула каля 5000 чалавек. Больш за 10 000 атрымалі раненні і былі пакалечаныя.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў