«Буду як Лукашэнка»: кандыдат у прэзідэнты Украіны


Адзін з кандыдатаў у прэзідэнты Украіны, лідар папулістычнай «Радыкальнай партыі» Алег Ляшко паабяцаў жыхарам пасёлку Валадарка, што будзе «як Лукашэнка ў Беларусі», калі пераможа на выбарах.

Ляшко бадай адзіны кандыдат, які ездзіць па невялічкіх украінскіх гарадах і ладзіць сустрэчы з мясцовымі жыхарамі, паведамляе ўкраінская служба «Радыё Свабода».

Разам з ім ездзіць музычны гурт, які быў досыць папулярны ў 90-ых і здымачная група тэлеканалу ТРК «Україна», які належыць алігарху Рэнату Ахметаву.

Сустрэча з выбарцамі ў гарадскім пасёлку Валадарка адбылася яшчэ 2 сакавіка.

Cёлета Ляшко ўзначаліў рэйтынг НЕдаверу сярод украінцаў (71 % апытаных), але палітык заклікае выбарцаў не верыць у сацыялагічныя апытанні ды прапануе галасаваць сэрцам і вядома за яго.

31 сакавіка «Белсат» пакажа адмысловае інфармацыйнае выданне, прысвечанае прэзідэнцкім выбарам ва Украіне. Паглядзець яго можна будзе ў інтэрнэце і праз спадарожнік.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў