Брытанскі суд прыраўняў этычнае веганства да рэлігіі


Суд брытанскага гораду Норыдж прызнаў этычнае веганства філасофскім перакананнем. Гэта значыць, што на яго, як і рэлігію, распаўсюджваецца антыдыскрымінацыйнае заканадаўства і з трэцяга студзеня этычнае веганства будзе абараняцца брытанскімі законамі нароўні з іншымі рэлігійнымі вераваннямі, паведамляе bbc.com.

Такога рашэння ў судзе дамогся брытанскі заолаг і веган Джордзі Казаміджана. Мужчына судзіўся з кампаніяй, якая звольніла яго ў 2018 годзе.

Казаміджана працаваў у Лізе абароны жывёлін супраць жорсткіх відаў спорту і незадоўга да звальнення западозрыў, што ягоны начальнік «інвестуе ў кампаніі, якія праводзяць эксперыменты над жывёлінамі». Пасля гэтага яго звольнілі.

Hавiны
За напады на мясныя крамы французскіх веганаў адправілі ў турму
2019.04.08 23:41

Брытанец хацеў прызнаць сваё звальненне неабгрунтаваным, але перш за ўсё – змяніць брытанскі закон «Аб роўнасці», каб этычныя веганства трапіла пад такую ​​ж дзяржаўную абарону, як і рэлігія.

На двух пасяджэннях, якія прайшлі 2 і 3 студзеня, Казаміджана даказаў, што этычныя веганства – вера, а не меркаванне.

Пасля судовага паседжання Джордзі Казаміджана сказаў, што вельмі рады гэтаму рашэнню суда і спадзяецца, што яно дапаможа іншым этычным веганам. Ён падкрэслівае, што веганства – гэта не проста адмова ад ежы жывёльнага паходжання, але цэлая сістэма поглядаў.

«Калі вы паглядзіце на маё жыццё або жыццё любога іншага этычнага вегана, вы ўбачыце гэта», – адзначыў ён.

Казаміджана распавядае, што яго перакананні ўплываюць на яго паўсядзённае жыццё. Ён, напрыклад, ходзіць пешшу, а не садзіцца ў аўтобус, які можа выпадкова сутыкнуцца з птушкамі або казуркамі.

Аб’ектыў
У Менску можна зрабіць татуіроўку для веганаў
2019.11.03 22:24

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў