Брытанец, які атруціўся «Навічком», збіраецца адсудзіць у Расеі больш за $1 млн


Чарльз Роўлі, які летам 2018 году атруціўся нервова-паралітычным рэчывам ў Эймсбэры, плануе адсудзіць у Расеі 1 млн фунтаў стэрлінгаў ($ 1,25 млн долараў), піша газета Daily Mirror са спасылкай на заяву ягонага адваката.

«Чарлі працягвае адчуваць сур’ёзныя пабочныя эфекты ад таксічнага рэчыва, якое патрапіла у ягоны арганізм. Але ён кажа, што больш за ўсё яго турбуе ўстанаўленне ісціны таго, што адбылося», – заявіў выданню адвакат Патрык Макгвайр.

Паводле яго словаў, Роўлі звярнуўся па дапамогу, каб дамагчыся «правасуддзя». Тады Макгвайр прапанаваў яму разгледзець магчымасць пазову супраць расейскага ўраду сярод іншых варыянтаў.

30 чэрвеня 2018 гадоў ў горадзе Эймсбэры ў несвядомым стане былі знойдзеныя Чарльз Роўлі і Дон Стэрджэс. Пазней Стэрджэсс памерла. У доме Роўлі паліцыя выявіла ёмістасць з рэчывам «Навічок», ідэнтычным таму, ад якога ў сакавіку 2018 года пацярпелі былы расейскі выведнік Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка Юлія. Скотлэнд-Ярд абʼяднаў расследаванне гэтых двух выпадкаў.

Адказнасць брытанскія ўлады ўсклалі на Расею. Масква традыцыйна зняпраўджвае абвінавачванні.

KA belsat.eu

Стужка навінаў