Больш за 200 асобаў затрыманыя на «Партызанскім маршы»


Марш партызанаў у Менску, 18 кастрычніка 2020 г.
Фота: АВ / Vot Tak TV / belsat.eu

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе пра 242 затрыманых падчас акцыяў пратэсту 18 кастрычніка. Большасць былі затрыманыя падчас нядзельнага шэсця ў Менску. Спіс затрыманых апублікаваны на сайце цэнтру, ён працягвае абнаўляцца..

Паводле дадзеных праваабарончага цэнтру «Вясна» у нядзелю за ўдзел у пратэстах у сталіцы і рэгіёнах былі затрыманыя 242 асобы, у тым ліку 4 журналісты. Сярод затрыманых журналістаў – Алесь Любянчук, Арцём Маёраў Максім Хлябец і Раман Чмель.

Hавiны
Мора людзей на «Партызанскім маршы». Фотарэпартаж
2020.10.18 21:10

Марш 18 кастрычніка стаў 10-ай нядзельнай акцыяй, на якую ў Менску выходзяць дзясяткі тысяч чалавек з патрабаваннямі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі.

AA belsat.eu

Стужка навінаў