«Бобруйский курьер» прайграў суд сакратару выбаркаму


Суд у Бабруйску стаў на бок сакратара выбарчай камісіі Юліі Фурман, якая запатрабавала ад выдання «Бобруйский курьер» абвяржэння спрэчнага матэрыялу. Акрамя таго, уладальнік інтэрнэт-рэсурсу выдання Віталь Санаценка і журналіст Яўген Глаголеў-Васюкевіч павінныя кампенсаваць жанчыне маральную шкоду – 500 рублёў, а таксама аплаціць судовыя выдаткі, паведаміў «Белсату» галоўны рэдактар выдання Анатоль Санаценка.

Сакратар выбарчай камісіі Юлія Фурман абурылася публікацыяй якая была размешчана на сайце «Бобруйский курьер»15 лістапада летась.

Выданне распавяло, што пасля таго, як выбарчы ўчастак зачынілі на перапынак, Юлія Фурман засталася ў памяшканні для галасавання адна і пры зачыненых дзвярах. Давераныя асобы незалежных кандадатаў пабачылі гэта і выклікалі міліцыю.

Пасля выхаду публікацыі Юлія Фурман звязалася з рэдакцыяй і запатрабавала абвяржэння. Але атрымалі адмову, пасля чаго і звярнулася ў суд. Сакратар выбарчай камісіі запатрабавала праз суд апублікаваць абвяржэнне і кампенсаваць ёй маральную шкоду ў памеры 5 тысячаў рублёў. Суд задаволіў гэтыя патрабаванні часткова: цягам тыдня рэдакцыя абавязаная апублікаваць абвяржэнне і журналісты выдання мусяць выплаціць жанчыне 500 рублёў.

«Мы даводзілі суду, што ў публікацыі, менавіта ў тых момантах, якія абурылі Фурман, няма словаў пра яе. Але суд палічыў інакш. Часткова задаволіў яе патрабаванні», – распавёў «Белсату» галоўны рэдактар выдання Анатоль Санаценка.

Анатоль Санаценка распавёў, што рэдакцыя мае намер абскарджваць прысуд. Саму справу рэдактар лічыць палітычна-матываванай.

Hавiны
«Права выбару»: на некаторых участках яўка завышаецца больш чым у два разы
2019.11.17 11:56

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў