#BML спраўляе дзень народзінаў Алеся Камоцкага


Сёлета, калі праз пандэмію традыцыйныя канцэрты Алеся Камоцкага ў Купалаўскім скверыку зрабіліся немагчымыя, #BML прапануе паслухаць запіс яго жывога сэту 2018 года і гэтак адзначыць дзень народзінаў гуру беларускай аўтарскай песні. Віншуем спадара Алеся і зычым здароўя і творчых поспехаў!

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Каралева» (словы і музыка Алеся Камоцкага);
  • «Там, за дзвярыма» (словы Сяргея Дубаўца, музыка Алеся Камоцкага);
  • «Шукай мяне» (словы і музыка Алеся Камоцкага);
  • «Мурка» (словы Алеся Камоцкага, музыка народная);
  • «Летні дзень» (словы Алеся Камоцкага, музыка Джорджа Гершвіна);
  • «Казалі нам» (словы Алеся Камоцкага, музыка народная);
  • «Позірк» (словы і музыка Алеся Камоцкага).

Глядзіце «Belsat Music Live» кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».

Стужка навінаў