Алесь Камоцкі – пра панк-рок, Караткевіча і «Мурку» па-беларуску ў #BML


Госць 60-га выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – Алесь Камоцкі, які спраўляе сёлета 60-гадовы юбілей.

Пачынальнік беларускага гарадскога рамансу прыгадае сваю панк-рокавую маладосць, распавядзе, што перашкодзіла знаёмству з Уладзімірам Караткевічам і хто яго ўгаварыў застацца ў музыцы ў перыяд крызісу. У жывым сэце прагучаць песні Алеся Камоцкага ды ягоныя інтэрпрэтацыі класікі шансону і джазу ў выкананні запрошаных вакалістаў. Музыкі выканаюць па-беларуску «Мурку» і беларускі варыянт «Summertime» Джорджа Гершвіна. І – эксклюзіў – прагучыць самая першая песня, якую напісаў Алесь Камоцкі.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Каралева» (словы і музыка Алеся Камоцкага);
  • «Там, за дзвярыма» (словы Сяргея Дубаўца, музыка Алеся Камоцкага);
  • «Шукай мяне» (словы і музыка Алеся Камоцкага);
  • «Мурка» (словы Алеся Камоцкага, музыка народная);
  • «Летні дзень» (словы Алеся Камоцкага, музыка Джорджа Гершвіна);
  • «Казалі нам» (словы Алеся Камоцкага, музыка народная);
  • «Позірк» (словы і музыка Алеся Камоцкага).