Блогер Шэры Кот ідзе на рэкорд. Яго зноў будуць судзіць


Відэаблогер Зміцер Казлоў атрымаў позву ў суд на 27 студзеня. Яго будуць судзіць за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі, якая адбылася летась у снежні.

20 студзеня блогера нечакана выпусцілі з ізалятара часовага ўтрымання пад распіску, каб «правесці ў камерах дэзынфекцыю».

За ўдзел у акцыях супраць Саюзнай дзяржавы блогер атрымаў 105 содняў арышту. Частку тэрміну Шэры Кот ужо адседзеў.

Аб’ектыў
Шэры Кот: Пакуль вы рабілі інтэрв’ю, на мой канал падпісалася яшчэ 100 чалавек, якія хочуць ведаць праўду
2020.01.21 22:41

Цягам снежня мінулага году і студзеня сёлета ў Беларусі адбылося больш за 150 судовых пасяджэнняў, падчас якіх судзілі актывістаў за ўдзел у акцыях 7, 8, 20 і 21 снежня. Па стане на 23 студзеня агульная сума штрафаў удзельнікам акцыяў склала Br 114 тысячаў 777,5 (больш за 54 000 долараў ЗША).

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў