Блогер Лапшын сцвярджае, што яму перадалі дакумент ад беларускага пракурора


Блогер Аляксандр Лапшын заявіў, што атрымаў ад ананімнай крыніцы праз сацсетку заяву сваіх адвакатаў пра прадстаўленне яму дадатковай абароны з пячаткай СІЗА № 1. Раней беларускія ўлады сцвярджалі, што такога дакументу не было, таму яго маглі законна выслаць з Беларусі.

На сваёй старонцы ў Facebook Лапшын апублікаваў скрыншот заявы сваіх адвакатаў на прадстаўленне яму дадатковай абароны ад 2 лютага 2017 году. На дакуменце ёсць пячатка СІЗА № 1. А ўжо 7 лютага беларускія ўлады перадалі Лапшына Азербайджану.

Звычайна, пры наяўнасці такога хадайніцтва боку абароны чалавек можа заставацца ў краіне на тэрмін разгляду справы. Але 8 лютага начальнік дэпартаменту па грамадзянстве і міграцыі Анатоль Бягун заявіў агенцтву Інтэрфакс, што Лапшын не падаваў ніякіх хадайніцтваў.

Ні МУС, ні іншыя афіцыйныя беларускія структуры пакуль не пракаментавалі заяву Лапшына. Сам блогер сцвярджае, што атрымаў дакумент у паведамленні з невядомага акаунта пад жаночым імем, але ад імя пракурора, які быў задзейнічаны ў ягонай справе.

Hавiны
Блогер Лапшын: Пасля Валадаркі Асвенцім не страшны
2017.09.19 19:09

Беларускія сілавікі затрымалі Лапшына ў снежні 2016 году ў Менску на запыт Інтэрполу. Па ініцыятыве Азербайджану блогера абвясцілі ў міжнародны вышук за наведванне Нагшорнага Карабаху без афіцыйнага дазволу Баку.

Аляксандр Лапшын – грамадзянін Ізраілю і Расеі. Пасля затрымання Лапшына МЗС Ізраілю накіраваў зварот да беларускіх уладаў, але тыя яго праігнаравалі. Суд у Азербайджане прысудзіў блогера да трох гадоў пазбаўлення волі. 11 верасня Лапшын быў памілаваны прэзідэнтам Азербайджану Ільхамам Аліевым і з’ехаў у Ізраіль. У кастрычніку 2017 года ён падаў скаргу на Беларусь у Камітэт па правах чалавек ААН.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў