NEXTA на плошчы. Стрым з акцыі беларускіх блогераў

ВІДЭА

Наўпроставая трансляцыя з плошчы Свабоды ў Менску, дзе адбылася акцыя #чтодальше, ініцыяваная беларускімі блогерамі.

Прыблізна а 20:30 удзельнікі акцыі разышліся.

19:19 Стала вядома, што перад акцыяй затрымалі здымачную групу нямецкага тэлеканалу ARD.

19:00 Яўген Афнагель ад імя «Еўрапейскай Беларусі» заклікаў удзельнікаў акцыі прыйсці ў наступную пятніцу на Кастрычніцкую плошчу ў Менску.

18:35 Удзельнікі акцыі прамаўляюць у мегафон. На плошчы Свабоды не менш за 500 чалавек.

Акцыя #чтодальше, ініцыяваная беларускімі блогерамі на плошчы Свабоды ў Менску. Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»

18:10 На акцыю прыйшлі некалькі соцень асобаў.

Фота: Ірына Арахоўская /«Белсат»

18:04 Праваахоўнікі зацягнулі аднаго з удзельнікаў акцыі ў будынак ратушы, але пазней выпусцілі.

 

Акцыя #чтодальше, ініцыяваная беларускімі блогерамі на плошчы Свабоды ў Менску. Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»
Фота: Ірына Арахоўская /«Белсат»

 

Фота: Ірына Арахоўская /«Белсат»

 

Фота: Ірына Арахоўская /«Белсат»

 

18:01 Людзі ў цывільным разбілі калонку і паламалі папяровага NEXTA.

Акцыя #чтодальше, ініцыяваная беларускімі блогерамі на плошчы Свабоды ў Менску. Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»
Фота: Ірына Арахоўская /«Белсат»

Міліцыянты ў цывільным паламалі NEXTA і калонку. Фотафакт

17:33 Побач з месцам правядзення акцыі #чтодальше свой пікет ладзяць і актывісты моладзевай арганізацыі БРСМ.



17:30 Пакуль плошча Свабоды ў Менску выглядае так.

Папяровы NEXTA на плошчы Свабоды ў Менску

4 лістапада відэаблогер Nexta заклікаў беларусаў праз свой Telegram-канал прыйсці на акцыю, каб вырашыць: куды павінна рухацца краіна.

Блогеры заклікаюць менчукоў сабрацца на плошчы Свабоды ў Менску

25 кастрычніка Nexta апублікаваў дакументальны фільм пра Аляксандра Лукашэнку, які сабраў больш за 1,4 млн праглядаў на YouTube.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары