Блогеры заклікаюць менчукоў сабрацца на плошчы Свабоды ў Менску


8 лістапада вядомыя блогеры Беларусі заклікаюць беларусаў сустрэцца на плошчы Свабоды ў Менску. На парадку дня сустрэчы, як адзначае ў сваім Telegram-канале Nexta, разам вырашыць: куды павінна рухацца краіна.

Намер зладзіць сустрэчу грамадзянаў на плошчы ў Менску з’явіўся ў выніку розгаласу пасля дакументальных фільмаў пра кіраўніка краіны. Фільм Nexta сабраў больш за 1,4 млн праглядаў на YouTube, 500 тысячаў у «Аднакласніках» і дзясяткі тысячаў у іншых сацсетках.

Блогер MozgON выпусціў відэа ў якім заклікае не толькі інфармаваць людзей, але і выпрацоўваць нейкія захады, каб палепшыць будучыню.

З гэтай нагоды блогеры і заклікаюць беларусаў сабрацца 8 лістапада а 18-ай гадзіне на плошчы Свабоды ў Менску.

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары