Наўпроставая трансляцыя з плошчы Свабоды ў Менску, дзе адбылася акцыя #чтодальше, ініцыяваная беларускімі блогерамі.
Прыблізна а 20:30 удзельнікі акцыі разышліся.
19:19 Стала вядома, што перад акцыяй затрымалі здымачную групу нямецкага тэлеканалу ARD.
19:00 Яўген Афнагель ад імя «Еўрапейскай Беларусі» заклікаў удзельнікаў акцыі прыйсці ў наступную пятніцу на Кастрычніцкую плошчу ў Менску.
18:35 Удзельнікі акцыі прамаўляюць у мегафон. На плошчы Свабоды не менш за 500 чалавек.
18:10 На акцыю прыйшлі некалькі соцень асобаў.
18:04 Праваахоўнікі зацягнулі аднаго з удзельнікаў акцыі ў будынак ратушы, але пазней выпусцілі.
18:01 Людзі ў цывільным разбілі калонку і паламалі папяровага NEXTA.
17:33 Побач з месцам правядзення акцыі #чтодальше свой пікет ладзяць і актывісты моладзевай арганізацыі БРСМ.
17:30 Пакуль плошча Свабоды ў Менску выглядае так.
4 лістапада відэаблогер Nexta заклікаў беларусаў праз свой Telegram-канал прыйсці на акцыю, каб вырашыць: куды павінна рухацца краіна.
25 кастрычніка Nexta апублікаваў дакументальны фільм пра Аляксандра Лукашэнку, які сабраў больш за 1,4 млн праглядаў на YouTube.