Прадпрыемства «Белпошта» знайшла магчымасць стварыць дадатковую абарону ад распаўсюду вірусных інфекцыяў для людзей сталага веку і асобаў з хранічнымі захворваннямі.
Як паведамляе сайт установы, цяпер можна вярнуцца ў аддзяленне паштовай сувязі для арганізацыі выплаты пенсіі ці дапамогі паштальёнам на хаце.
Таксама заяўку на выплату пенсіі ці дапамогі на хаце можна падаць па тэлефонным нумары 154.
Адначасова з атрыманнем пенсіі ці дапамогі на хаце, будзе магчымасць аплаціць камунальныя плацяжы, адправіць паштовыя адпраўленні ды выпісаць друкаваныя медыя.
МГ belsat.eu