Кошт аўтамабільнага паліва і далей будзе расці па 1 капейцы. Пра гэта Уладзімір Сізоў, намеснік старшыні «Белнафтахіму», заявіў БелТА. Сізоў паабяцаў не павышаць і не паніжаць кошту бензіну больш хуткімі тэмпамі.
Разам з тым прадстаўнік «Белнафтахіму» падкрэсліў, што ў сувязі з хуткім ростам коштаў на нафту і падатковым манеўрам у нафтавай сферы ў Расеі ўзняцце рознічных цэн на 1 капейку пакуль не кампенсавала выдаткаў беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.
Ён таксама адзначыў, што для АЗС продаж паліва больш не з’яўляецца асноўнай крыніцай даходу, а прыбытак прыносіць спадарожная дзейнасць.
Па яго словах, цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі зʼяўляюцца самымі нізкімі сярод краін-суседзяў. Вышэйшыя яны толькі ў Расеі, але не больш, чым на 3-7 %.
Нагадаем, што з пачатку году аўтамабільнае паліва даражэла ўжо шэсць разоў. У сярэднім цэны на яго выраслі на 3,25 %.
МГ belsat.eu