«Белнафтахім» думае, што рабіць з наступствамі няякаснай нафты з Расеі


Савет канцэрну «Белнафтахім» на сваім паседжанні 3 траўня абмеркаваў сітуацыю, якая склалася ў красавіку ў сувязі з пастаўкаю з Расеі не адпаведнай стандарту нафты.

Hавiны
Нарэшце. Чыстая расейская нафта паступіла ў Беларусь
2019.05.02 16:40

Старшыня канцэрна Андрэй Рыбакоў у сваім выступе адзначыў, што наступствы паступлення няякаснай нафты негатыўна абаб’юцца на ўсёй галіне нафтахіміі, паведамілі ў «Белнафтахіме».

Ён падкрэсліў, што зацверджаныя захады па зніжэнні выдаткаў на вытворчасць прадукцыі варта лічыць мінімальным планам па эканоміі рэсурсаў. Апроч таго, Андрэй Рыбакоў даручыў аптымізаваць выдаткі, не абумоўленыя вытворчай дзейнасцю, ды актывізаваць працу ўсіх падраздзяленняў па выяўленні дадатковых рэзерваў эканоміі.

За студзень–сакавік канцэрн, дзякуючы захадам па зніжэнні выдаткаў, здолеў забяспечыць зніжэнне сабекошту на 53,3 млн рублёў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў