«Bellingcat» назваў імя трэцяга падазраванага ў замаху на Скрыпалёў. Ён быў звязаны з атручваннем у Балгарыі


«Bellingcat» і «The Insider» сцвярджаюць, што сапраўднае імя трэцяга падазраванага ў замаху на Скрыпалёў, меркаванага працаўніка ГРУ «Сяргея Фядотава» – Дзяніс Сяргееў.

Аб’ектыў
Справа Скрыпалёў. Брытанскія спецслужбы паведамілі пра трэцяга саўдзельніка
2018.09.28 22:14

Раней «Bellingcat» і «The Insider» пісалі, што некалькі гадоў таму «Фядотаў» нібыта спрабаваў атруціць «Навічоком» балгарскага прадпрымальніка Емельяна Гэбрэва.

Справка
Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку Юлію атруцілі 4 сакавіка 2018 года. У замаху на іх брытанскія ўлады падазраюць расейцаў «Аляксандра Пятрова» і «Руслана Башырава».

«Сяргей Фядотаў» прыляцеў у Лондан раніцай 2 сакавіка 2018 года і павінен быў пакінуць Вялікую Брытанію 4 сакавіка, але не зрабіў гэтага. У Маскву ён вярнуўся праз Рым. Журналісты «Bellingcat» адзначаюць, што не змаглі ўсталяваць, якую менавіта ролю граў «Фядотаў» ў атручванні Скрыпалёў.

«Bellingcat» сцвярджае, што расейскія ўлады цягам апошніх месяцаў паспрабавалі выдаліць з адкрытых крыніцаў згадкі пра Сяргеева, а таксама Анатоля Чапігу («Руслан Башыраў») і Аляксандра Мішкіна («Аляксандр Пятроў»).

Hавiны
З дома Скрыпаля ў Солсбэры здымуць дах
2019.01.08 18:36

У расследаванні гаворыцца, што Сяргееў нарадзіўся 17 верасня 1973 ў Казахстане. Такая ж дата нараджэння і ў выдуманага «Сяргея Фядотава». Ён служыў у войску ў Новарасійску, а ў 2000-ых паступіў у Маскве ў Ваенна-дыпламатычную акадэмію («Кансерваторыя ГРУ»).

У 2004-2012 гады Сяргееў быў акцыянерам або дырэктарам у васьмі фірмах, назвы якіх былі падобныя на назвы існуючых буйных кампаніяў; цяпер усе гэтыя фірмы ліквідаваныя. Паводле «The Insider», гэтыя фірмы маглі выкарыстоўвацца супрацоўнікамі выведкі для спрашчэння працэдуры атрымання візаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў