«Белавія» прадае білеты па 10 еўраў, але з шэрагам абмежаванняў і толькі на 4 напрамкі


«Белавія» прапануе падарожнікам новыя напрамкі па эксперыментальных тарыфах. Гэтак за 10 еўраў і аплаты за таксы і зборы можна набыць білет у выбраным кірунку ў адзін бок, а 20 еўраў, таксы і зборы туды і назад.

Праўда, выбар маршрутаў не такі і шырокі – гэта Астана, Алматы, Прага і Санкт Пецярбург. Мала таго, білет па нізкім кошце можна набыць толькі адзін дзень – 27 снежня сёлета з 09.00 да 23.59 па менскага часу.

Білетам жа скарыстацца можна цягам месяцу з 28 снежня 2018 году па 27 студзеня 2019 года.

Чарговымі абмежаваннямі з’яўляецца і забарона на змену даты і часу вылету.

Набытыя па спецыяльным кошце квіткі, у тым ліку пры камбінацыі спецыяльнага тарыфу з іншым тарыфам, зʼяўляюцца незваротнымі. У выпадку адмовы пасажыра ад палёту выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, не вяртаецца, паведамляе кампанія.

Hавiны
«Ryanair» звальняе працаўнікоў у Эйндговэне, бо яны не хочуць пераязджаць у Беларусь
2018.12.21 09:36

СК, belsat.eu

Стужка навінаў