«Белавія» адмяняе палёты ў Рым і Мілан да 15 красавіка


Грошы за квіткі вяртаюць у поўным памеры.

Авіякампанія «Белавія» прыпыняе палёты ў Рым і Мілан да 15 красавіка. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце авіякампаніі. Хоць яшчэ ўчора ў офісе «Белавія» казалі пра прыпыненне палётаў да 2 красавіка. Такія захады кампанія робіць праз пандэмію каронавірусу. 10 сакавіка ў Італіі абвесцілі каранцін па ўсёй краіне.

Hавiны
У Італіі праз каронавірус зачыняць крамы і рэстарацыі
2020.03.12 09:00

«Белавія» абяцае вярнуць грошы за квіткі ў поўным памеры. Гэта датычна пералётаў Менск-Рым-Менск у перыяд ад 16 сакавіка да 15 красавіка, а таксама Менск-Мілан-Менск ад 12 сакавіка да 15 красавіка. За вяртаннем грошай трэба звярнуцца ў офіс, дзе пасажыр набываў квіток. Таксама можна адзін раз перанесці палёт (да 31 траўня) без дадатковых збораў у межах аднаго класу і па тых жа маршрутах.

Чытайце па тэме:

ВЯ Belsat.eu

Стужка навінаў