У Італіі праз каронавірус зачыняць крамы і рэстарацыі


З 12 сакавіка ў Італіі зачыняць усе кавярні, рэстарацыі, а таксама амаль усе крамы. Працаваць будуць толькі аптэкі і супермаркеты. Абмежавальная захада, якая накіраваная на стрымліванне распаўсюду каронавірусу, працягнецца да 25 сакавіка, паведамляе DW.com.

10 сакавіка ўрад Італіі абвесціў у краіне каранцін, які працягнецца да 3 красавіка. У межах захадаў уведзеныя абмежаванні перамяшчэння. У краіне не працуюць музеі, зачынілі школы і ВНУ, адмянілі масавыя мерапрыемствы. Акрамя таго, да 25 сакавіка зачыняюць крамы, кавярні і рэстарацыі. Будуць працаваць толькі аптэкі і супермаркеты.

Італія займае другое месца ў свеце і першае ў Еўропе па распаўсюдзе каронавірусу. У краіне выяўлена больш за 12 тысячаў інфікаваных. Вірус забраў жыцці 800 асобаў.

Усяго ў свеце па стане на 12 сакавіка зарэгістравана 126 136 інфікаваных на каронавірус. Інфекцыя забрала жыцці 4 630 чалавек. Пры гэтым лекары вылечылі 68 219 асобаў, якія ачунялі пасля заражэння на каронавірус.

Hавiны
Сусветная арганізацыя здароўя аб’явіла пандэмію каронавіруса ў свеце
2020.03.11 18:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў