Беларускія сыры скараюць свет. Мы ў чацвёрцы найбуйнейшых экспарцёраў


Айчынныя вытворцы сыроў і тварагу за студзеня-сакавік 2019 года паставілі амаль 60 тысячаў тонаў прадукту. Гэта на 11 тонаў больш, чым за аналагічны перыяд 2018 года.

Пра гэта паведамляе Белстат.

Паводле гэтых паказнікаў, Беларусь апярэдзіла Аўстралію, Іран і Швейцарыю, трапіўшы на 4-ае месца. На першым месцы Еўразвяз – экспарт сыру склаў 262 тысячы тонаў, на другім – ЗША – 99, трэцяе – у Новай Зеландыі – 89,8 тысячаў тонаў.

Большасць беларускіх малочных вырабаў (94 %) ідзе ў Расею. Таксама нашую прадукцыю закупляе Балгарыя, Грузія, Іярданія, Кітай, Латвія, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, ЗША і Японія.

У беларускім рытэйле прадстаўлена 330 відаў сыроў.

У тройку лідараў па вытворчасці сыру ў Беларусі ўваходзяць «Савушкін прадукт», «Бярозаўскі СК» і «Тураўскі МК». У сукупнасці гэтыя прадпрыемствы выпускаюць амаль трэць (31,3%) сыроў у рэспубліцы.

Фота
«Абасраныя каровы ў «Купалаўскім» – кветачкі». На радзіме Лукашэнкі жывёла жыве ў пекле
2019.05.24 13:27
Стужка навінаў