Беларускім бязвізам скарысталіся 350 тысячаў замежнікаў


Са студзеня 2017 года, калі з’явіўся бязвізавы рэжым, Беларусь без візаў наведалі больш за 350 тысячаў чалавек з 70 краінаў свету. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінспорту.

З 10 лістапада мінулага году, калі з’явілася бязвізавая зона «Берасце – Горадня», бязвізавым уездам у гэты рэгіён скарысталіся больш 31 тысячу чалавек з 42 краінаў свету.

Па выніках мінулага году Беларусь наведалі 4 мільёны 924 тысячы замежнікаў. Пры гэтым колькасць замежных грамадзянаў, якія карыстаюцца бязвізам, павялічваецца. З моманту пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў 2017 годзе Беларусь без візаў наведалі больш за 350 тысячаў турыстаў. У 2019 годзе іх колькасць павялічылася на 40,3 % у параўнанні з 2018 годам.

Hавiны
Дзякуй бязвізу: на Берасцейшчыне чакаюць на мільён турыстаў
2019.12.23 08:24

СК belsat.eu

Стужка навінаў