Беларускае журы адхілілі ад фіналу «Еўрабачання»


Беларускае журы адхіленае ад фіналу міжнароднага спеўнага конкурсу «Еўрабачанне». Адпаведнае рашэнне прыняў Еўрапейскі трансляцыйны звяз.

Як паведамляе Eurovoix, прычынай для адхілення беларускага журы стала інтэрв’ю яго чальцоў парталу TUT.BY, у якім яны распавялі пра тое, як прагаласавалі падчас першага паўфіналу 14 траўня. Гэта супярэчыць правілам «Еўрабачання», паводле якіх вынікі паўфіналу могуць быць раскрытыя толькі пасля фіналу.

Аб’ектыў
«Вера ў сябе гэтай дзяўчынкі зрабіла цуд». Журналістка «Еўрарадыё» пра выхад Зены ў фінал Еўрабачання
2019.05.15 23:23

Зараз інтэрв’ю выдаленае, але сляды захоўваюцца ў кэшы Google.

У інтэрв’ю чальцы беларускага журы распавялі за каго яны галасавалі, а таксама назвалі сваіх фаварытаў на конкурсе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў