16 снежня спявачка Kattie перамагла ў суперфінале музычнага конкурсу. За беларуску прагаласавала большасць гледачоў.
У паўфінале Kattie спявала песню па-латышску.
А ў суперфінале яна выканала «From This Moment» Шанаі Тўэйн.
Kattie атрымала € 10 000 і эксклюзіўны кантракт з лэйблам «Sony Music».
Гэта не першы паспяховы ўдзел беларусаў у гэтым шоу. У 2011 годзе беларус перамог у польскім «X Factor’ы». 24-гадовая беларуская спявачка Паліна Рэспубліка, якая цяпер выступае пад сцэнічным імем Palina, спрабуе заваяваць Алімп украінскага «X Factor’у».
ЮВ, belsat.eu