Беларус згніў у расейскай рацэ. У Ленінградскай вобласці знайшлі цела гамельчука


У Баксітагорскім раёне (Ленінградская вобласць, Расея) знайшлі цела грамадзяніна Беларусі 1964 г. н.

3 траўня ў аддзяленне паліцыі звярнулася жыхарка пасёлку Соміна. Жанчына паведаміла, што знайшла ў рацэ Сомінка цела ў камуфляжы.

Праваахоўнікі высветлілі, што памерлы – ураджэнец Гомельскай вобласці.

Апошні раз мясцовыя жыхары пасёлку бачылі мужчыну жывым у верасні 2018 года.

Цела, якое ўжо пачало гніць, накіравалі ў морг у горад Баксітагорск, каб высветліць прычыны смерці.

ЮВ belsat.eu, паводле nevnov.ru

Стужка навінаў