Беларусь заняла 13-е месца ў рэйтынгу Doing Crypto Index 2018


Сярод 23 краінаў, Беларусь займае 13 месца ў рэйтынгу Doing Crypto Index 2018. У рэйтынг уваходзяць краіны, якія стварылі найбольш спрыяльныя ўмовы для распрацоўкі бізнес-праектаў, заснаваных на блокчэйне і крыптавалютах.

Пра гэта паведаміў Office Life кіраўнік групы складальнікаў індэксу Андрэй Ягораў.

Андрэй Ягораў растлумачыў, што крытэрамі складання індэксу з’яўляюцца 3 групы фактараў. Першая група – гэта стаўленне дзяржорганаў і рэгулятараў да блокчэйна і крыптавалютаў, ацэнка таго, наколькі ўзгоднена яны дзейнічаюць. Другая група – прававыя ўмовы для развіцця крыптавалютаў і блокчэйна. Трэцяя – інфраструктурныя ўмовы для звароту крыптавалютаў.

Пры ацэнцы Беларусі высветлілася, што палітычныя і інфраструктурныя ўмовы ў краіне для крыптавалютаў даволі добрыя, а вось прававыя аспекты характарызуюцца абмежаваннямі на абарот крыптавалютаў. Большасць субʼектаў не могуць свабодна апераваць крыптавалютамі.

Беларусь магла б знаходзіцца ў групе лідараў рэйтынгу як першая краіна, якая зрабіла спробу ўвядзення спецыяльнага комплекснага рэгулявання блокчэйну і крыптавалютаў на заканадаўчым узроўні. Аднак у выніку нізкага ўзроўню гарантыяў вяршэнства права вядзенне бізнесу ў Беларусі можа быць спалучана з высокімі рызыкамі, лічаць даследчыкі.

Паводле Ягорава, калі не ўлічваць сітуацыю з вяршэнствам права ў Беларусі, то гэта адразу ўздымае краіну ў рэйтынгу на 8 пазіцыяў.

Замоўнікам даследавання выступілі блокчэйн-кампаніі. У 2019 годзе плануецца пашырыць колькасць краінаў для аналізу да 70-100 пазіцыяў.

Аб’ектыў
У Беларусі запусцілі першую ў СНД легальную біржу крыптавалютаў
2019.01.15 22:06

СК, belsat.eu

Стужка навінаў