Беларусь спадзяецца на перамовы з Расеяй у справе коштаў на газ на 2020 год


Цягам бягучага тыдня афіцыйны Менск правядзе перамовы з Расеяй у справе коштаў на прыродны газ у 2020 годзе, паведамляе interfax.

Міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч не стаў агучваць прапановы беларускага боку ў справе коштаў на газ, але адзначыў, што адпаведная праца вядзецца на ўзроўні профільных міністэрстваў з улікам падрыхтоўкі дарожных мапаў па інтэграцыі.

Амбасадар РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў распавёў пра кошты на газ і кампенсацыю на нафтавы манеўр

«Займаемся дарожнымі мапамі, рыхтуем іх. Пытанне коштаўтварэння на прыродны газ будзе разглядацца пасля падрыхтоўкі гэтых дарожных мапаў», – сказаў беларускі міністр.

Варта адзначыць, што раней Расейскі бок катэгарычна адмовіўся размаўляць пра кошты на газ, пакуль не будзе вырашана пытанне аб паглыбленні інтэграцыі. Прынамсі такую заяву агучыў віцэ-прэм’ер РФ Дзмітрый Козак. Паводле віцэ-міністра толькі пасля завяршэння перамоваў па інтэграцыі будзе зразумела, як бакі будуць збліжаць рынкі газу і ці будзе створаны адзіны або агульны рынак газу.

Масква не будзе абмяркоўваць цану на газ для Беларусі пакуль не завершацца перамовы аб інтэграцыі

У сваю чаргу Беларусь спадзяецца вырашыць пытанне з коштам і інтэграцыйныя аспекты адначасова. Афіцыйны Менск разлічвае і на зніжэнне абʼёмаў імпарту прыроднага газу ў сувязі з запускам БелАЭС.

Лукашэнка публічна паспрачаўся з Пуціным за кошты на газ

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары