Генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі Анатоль Котаў распавёў пра справу весляроў.
«Запыталі кансультацыю ў швейцарскіх адвакатаў, каб даведацца, на якую кампенсацыю можна разлічваць у справе весляроў. Як мінімум – выдаткі на падрыхтоўку спартоўцаў да Алімпіяды за чатырохгадовы перыяд. Толькі на зборы было выдаткавана каля $ 2 млн. Самае галоўнае – гэта кампенсацыя маральнай шкоды спартоўцам, трэнерам, лекарам», – заявіў у эфіры «Беларусь 1» Анатоль Котаў.
Беларускія весляры рыхтаваліся да Алімпіяды мінулага году ў Францыі. Спартоўцаў абшукалі і высунулі абвінавачанні ва ўжыванні забароненых прэпаратаў. У выніку мужчынская зборная пазбавілася магчымасці ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях.
Тыдзень таму стала вядома, што Спартовы арбітражны суд (CAS) задаволіў апеляцыю зборнай Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ на гадавое адхіленне. Такім чынам, адхіленне было знятае, таму што CAS прыйшоў да высновы, што доказаў віны спартоўцаў недастаткова.
Чытайце таксама:
НМ, belsat.eu, фотаздымак са старонцы Беларускай федэрацыі веславання