Беларусь палепшыла сваё месца ў Сусветным індэксе міру


Сусветны індэкс міру (Global Peace Index, GPI) пакліканы паказваць сітуацыю ў краіне і ў рэгіёне вакол яе з пункту гледжання міру і стабільнасці. На якія краіны Беларусь больш за ўсё падобная ў гэтай сферы?

Паказнік з 2007 году падлічвае Інстытут эканомікі і міру, які мае штаб-кватэру ў аўстралійскім Сіднэі і спецыялізуецца на аналізе эканамічных выдаткаў на войны, крымінальны ці дзяржаўны гвалт.

У індэксе за 2017 год Беларусь займае 103 месца з 163. На першым месцы ў рэйтынгу стаіць самая мірная і бяспечная краіна, па меркаванні аналітыкаў – Ісландыя. На 163-м – разарваная вайной, якая працягваецца з 2011 году, Сірыя.

Апошнія гады Беларусь паступова паляпшала сваю пазіцыю ў рэйтынгу – да 103 месца са 107 у 2016 годзе і 120 месца ў 2015. Асноўныя фактары, якія цягнуць нас дагэтуль уніз гэта, па меркаванні, аналітыкаў, дзеянні сілавікоў, крымінал, палітычная нестабільнасць.

Суседняя Польшча займае 33 месца, Украіна – 154 месца, Расея – 151-е, Літва – 37-е, Латвія – 32-е.

Аляксандр Гелагаеў, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары