Беларусь пачала вырабляць тэсты на COVID-19. Экспартаваць іх пакуль не будуць


Тэсты стварыла група навукоўцаў пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры інфекцыйных хвароб Віцебскага медуніверсітэту Валерыя Сямёнава. Пра гэта паведамляюць «Витебские вести».

Беларуская тэст-сістэма для выяўлення каронавіруса.
Фота: vitvesti.by

Тэсты стварыла група навукоўцаў пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры інфекцыйных хвароб Віцебскага медуніверсітэту Валерыя Сямёнава. Міністэрства аховы здароўя сертыфікавала распрацоўку ў паскораным парадку.

Hавiны
У Беларусь даставілі 50 000 тэстаў на каронавірус. Фотафакт
2020.04.08 18:46

«Вірус дастаткова складаны. Прааналізавалі базу звестак, вызначылі існыя ўчасткі, дзе вірус мутаваў, якія будуць паўтарацца ў гэтага штаму, выбралі іх і на падставе гэтага стварылі тэст-сістэму», – расказаў навуковец.

Айчынная распрацоўка дазволіць атрымаць вынік максімум праз 1,5 гадзіны, тады як наяўныя ў краіне тэсты даюць вынікі праз 3,5 гадзіны.

Таксама беларускія тэсты выключаюць прытворнададатныя або прытворнаадмоўныя рэакцыі. Іх кошт у пяць разоў меншы за замежныя аналагі.

Hавiны
Прапанавалі тэставаць вакцыну на каронавірус у Афрыцы – САЗ абвінаваціла навукоўцаў у расізме
2020.04.07 08:35

Вытворчасць тэст-сістэмаў наладзіла кампанія «СИВитал», магутнасці якой дазваляюць вырабляць да 100 тыс. тэстаў у тыдзень.

Распрацоўкай віцебскіх навукоўцаў ужо зацікавіліся ў некаторых суседніх краінах. Але пакуль не будзе забяспечаная тэстамі Беларусь, пастаўкі на экспарт не плануюцца. Першыя пастаўкі ідуць ва ўстановы Віцебшчыны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў