«Беларусь не Расея» – з такім лозунгам каля беларускай амбасады ў Вільні сабраліся праціўнікі інтэграцыі Беларусі з Расеяй, каб выказаць сваю нязгоду з палітыкай Аляксандра Лукашэнкі.
З прамовай выступілі арганізатары пікета: Вікторыя Андруковіч, Кірыл Крывіцкі, а таксама прадстаўнік Сейму Літвы, кансерватар Жыгімантас Павілёніс.
Агулам у акцыі прынялі ўдзел каля 25 чалавек. Сярод тых, хто выступіў супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі выкладчыкі і студэнты ЕГУ, прадстаўнікі Сейму Літвы, сябры віленскай арганізацыі ліберальнай моладзі, прадстаўнікі «Адкрытай Расеі» і іншыя.
20 снежня ў Санкт-Пецярбурзе Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін працягнуць абмяркоўваць дарожныя мапы паглыбленай інтэграцыі. У гэты дзень праціўнікі саюзнай дамовы з Расеяй заклікаюць беларусаў выйсці на Кастрычніцкую плошчу ў Менску. З гэтай акцыі «Белсат» будзе весці стрым.
СК belsat.eu