Беларусь назвалі адным з лідараў па антырасейскіх санкцыях


Міністэрства эканамічнага развіцця Расеі апублікавала справаздачу, дзе падлічылі знятыя за 2018 год гандлёвыя абмежаванні з боку іншых краінаў.

Праз тое, што былі знятыя 32 абмежаванні або пагрозы абмежавання, Расея захавала 330 млн долараў.

Дадзеныя http://economy.gov.ru

Паводле дакументу, цягам мінулага году была зраўняная стаўка падатку на даданую вартасць на тавары з Беларусі і Еўразійскага эканамічнага саюзу, а таксама адмененая працэдура дзяржаўнай санітарна-гігіенічнай экспертызы (акрамя прадукцыі, якая належыць дзяржаўнай рэгістрацыі).

Усяго Беларусь ужыла супраць РФ 13 абмежавальных захадаў (іхная сутнасць не ўдакладняецца ў дакуменце) і апынулася на 4 месцы пасля краінаў ЕЗ, Украіны ды Індыі.

Разам з тым, сцвярджаюць у расейскім міністэрстве, беларускія абмежаванні не моцна нашкодзілі Расеі. Дзеля параўнання прыводзяць лічбу ў 2, 4 млрд долараў – менавіта столькі губляе расейская эканоміка ў выніку еўрапейскіх санкцыяў.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў