Беларускі рубель у студзені абясцэніўся ў стасунку да долара на 12,14 %. Горш толькі ў Таджыкістане.
Валюта гэтай краіны за студзень згубіла ў адносінах да долара 12,19 % сваёй вартасці. Дэвальвацыя ў іншых краінах былога СССР у сёлетнім студзені:
Казахстан – 7,46 %
Малдова – 4,81 %
Украіна – 4,80 %
Грузія – 3,22 %
Расея – 3,14 %
Азербайджан – 2,65 %
Арменія – 1,03 %
Узбекістан – 0,77 %
Латвія, Літва, Эстонія – 0,29 %
Кыргызстан – 0,02 %
У Туркменістане курс долара ў студзені не мяняўся.
Калі браць рост цэнаў у 2015 годзе, то Беларусь з 12 % заняла пятае месца сярод былых савецкіх краінаў.
Пра эканамічныя перспектывы Беларусі ў гэтым годзе даведаецеся, праглядзеўшы відэаматэрыял журналіста «Белсату» Станіслава Івашкевіча.