Беларусь абнавіла рэкорд па вонкавых пазыках


Мінфін Беларусі апублікаваў статыстыку па вонкавых запазычанасцях уладаў. Памер абязальніцтваў перад крэдыторамі дасягнуў максімуму за ўсю гісторыю краіны.

Паводле падлікаў Мінфіну, вонкавыя дзяржаўныя пазыкі на 1 студзеня бягучага году склалі 16,9 мільярдаў долараў ЗША ў эквіваленце. Гэта найбольшая велічыня вонкавых пазыкаў за ўсю суверэнную гісторыю Беларусі.

У параўнанні з пачаткам 2018 года вонкавыя дзяржпазыкі павялічыліся на 1 %. Аднак адносна мінімуму мінулага года вонкавыя абязальніцтвы ўладаў выраслі на 3 %. У першую палову 2018 году вонкавы доўг нават скарачаўся, але ў другой палове ўсё ж аднавіўся яго рост.

У адрозненне ад ураду, міжнародныя фінансавыя крэдыторы ўключаюць у беларускі дзярждоўг яшчэ і дзяржгарантыі. У фінансавым адлюстраванні абсалютная большасць пазычальнікаў з’яўляецца дзяржаўнымі прадыпресмтвамі і амаль усе яны знаходзяцца ў жахлівым фінансавым стане. Таму рызыка невыканання гарантыяў дзяржавай вельмі высокая.

Усяго дзяржгарантыі на пачатак 2019 году склалі 6,6 мільярдаў рублёў, або 5,5 % ад ВУП. Калі крэдыторы пачнуць масава прадʼяўляць ураду яго гарантыі, гэта прывядзе да нулявога эканамічнага росту краіны. Дзяржгарантыі на 1 студзеня дасягнулі 1 680 мільёнаў долараў. Шмат у чым гэта гарантыі па звязаных кітайскіх крэдытах.

Акрамя вонкавых, ва ўрада ёсць і ўнутраныя пазыкі. І нягледзячы на ​​тое, што яны ўнутраныя, такія пазыкі сфармаваны пераважна ў замежнай валюце. Галоўная крыніца ўнутраных валютных пазыкаў – выпускі аблігацыяў Мінфіна. На 1 студзеня запазычанасці ўладаў па валютных аблігацыях склалі 2 078 мільёнаў долараў, 1 178 мільёнаў еўраў і 162 мільёны расейскіх рублёў.

Доля валютных абязальніцтваў Мінфіна ў агульным абʼёме была роўная 83,3 %. Зразумела, што паслабленне беларускага рубля робіць гэтую долю яшчэ вышэй. Асноўнымі пакупнікамі валютных аблігацыяў Мінфіну зʼяўляюцца банкі.

Сумарныя дзяржаўныя пазыкі Беларусі з улікам дзяржгарантыяў па стане на 1 студзеня сёлета дасягнулі 52 мільярды рублёў. У параўнанні з ВУП гэты 42,8 %.

Сёлета ўрад заклаў нерэалістычна высокія тэмпы росту эканомікі. З улікам сітуацыі верагодна, што ВУП Беларусі павялічыцца на 1-2 %. Калі так і здарыцца, пагроза росту цяжару па пазыках становіцца для краіны надзвычай вялікай.

Hавiны
Насуперак ураду дзяржаўныя пазыкі павялічваюцца
2019.01.04 17:23

СК, belsat.eu, паводле banki24.by

Стужка навінаў