Барыса Джонсана шпіталізавалі. 10 дзён таму ў яго выявілі каронавірус


Прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Барыса Джонсана шпіталізавалі для абследавання, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы брытанскага ўраду.

Барыса Джонсана адправілі ў больніцу ў межах засцерагальных захадаў, бо ў палітыка захоўваюцца сімптомы захворвання праз 10 дзён пасля таго, як у яго выявілі SARS-CoV-2. Увесь гэты час Джонсан знаходзіўся на хатнім каранціне.

Барыс Джонсан паведаміў, што заразіўся каронавірусам 27 сакавіка. Ён напісаў у сваім Twitterʼы, што ў яго назіраюцца лёгкія сімптомы.

Па стане на 6 красавіка ў Вялікай Брытаніі 48 тыс. інфікаваных каронавірусам. Ахвярамі віруса стала амаль 5 тыс. брытанцаў. Урад Вялікай Брытаніі працяглы час не ўводзіў каранцін, абмяжоўваючыся не надта эфектыўнымі кампраміснымі захадамі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў