Аўтара расследавання пра Чапігу не пусцілі на прэс-канферэнцыю Пуціна


Галоўнага рэдактара выдання The Insider, якое выпусціла шэраг расследаванняў пра агентаў ГРУ, Рамана Дабрахотава, не пусцілі на прэс-канферэнцыю Уладзіміра Пуціна. За паўтары гадзіны да пачатку мерапрыемства журналіст паведаміў у тўітэры, што яго не пускае Федэральная служба аховы.

Раней прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў сцвярджаў, што на канферэнцыю дапусцілі 99,9 % ахвотных. Паводле словаў Пяскова, не пусцілі «людзей з пэўнымі захворваннямі і судзімасцю».

У студзені 2018 года Дабрахотава ўжо не пускалі на Гайдараўскі форум па патрабаванні ФСА. Журналіст мяркуе, што служба ўключыла яго ў «чорны спіс».

У верасні журналісты «The Insider» сумесна з валанцёрскаю суполкай «Bellingcat» выпусцілі цыкл матэрыялаў пра Пятрова і Башырава, якія аказаліся кадравымі працаўнікамі ГРУ. Менавіта іх Вялікая Брытанія падазрае ў датычнасці да атручвання Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі ў Солсбэры. Масква ўсцяж адмаўляе датычнасць сваіх агентаў да спецаперацыі.

Аб’ектыў
Скрыпалёў атруціў Герой Расеі
2018.09.27 22:13

КА, belsat.eu

Стужка навінаў