Анархісты апублікавалі відэазапіс, як закідвалі фарбай будынак «Белтэлерадыёкампаніі»


Акцыя была накіраваная супраць «прапагандыстаў, якія дапамагаюць рэжыму здзяйсняць злачынствы».

Відэа пачынаецца з нарэзкі кавалкаў прапагандысцкіх сюжэтаў БТ. Потым зʼяўляюцца словы «Яны хлусілі, паклёпнічалі, апраўдвалі тыранію, але мы не будзем трываць», пасля чаго ў кадрах зʼяўляюцца два хлопцы са схаванымі тварамі. Яны закідаюць уваход будынку фарбай і ўцякаюць.

«Прапагандысты вінаватыя ва ўсіх злачынствах рэжыму, якому яны дапамагаюць», – тлумачаць удзельнікі акцыі ў канцы відэазапісу.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў