«Amnesty International»: колькасць смяротных пакаранняў у свеце зніжаецца, але не ў Беларусі


Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» заявіла пра рэкорднае змяншэнне колькасці смяротных пакаранняў у свеце. Паводле інфармацыі арганізацыі, у 2018 годзе ў свеце былі пакараныя смерцю не менш за 690 чалавек супраць не менш за 993 у 2017-ым. Гэтай найменшы паказнік за дзесяцігоддзе.

Дасягнуць гэтага атрымалася дзякуючы зменам у антынаркатычнае заканадаўства Ірану, дзе ў выніку колькасць смяротных пакаранняў упала на палову. Таксама істотна знізілася колькасць пакаранняў у такіх краінах, як Ірак, Самалі і Пакістан.

Hавiны
У Беларусі расстралялі другога фігуранта справы «чорных рыэлтараў»
2018.11.28 14:02

Разам з тым колькасць выкананых смяротных прысудаў узрасла ў Беларусі, Японіі, Сінгапуры, Паўднёвым Судане і ЗША. Упершыню з 2009 года быў выкананы смяротны прысуд і ў Тайландзе.

Лідарамі па колькасці забітых па выніку судовых прысудаў сталі летась Ірак (не менш за 52 чалавекі), В’етнам (не менш за 85), Саудаўская Аравія (не менш за 149) і Іран (не менш за 253). Афіцыйнай інфармацыі з Кітаю няма, але эксперты мяркуюць, што там лік пакараных перавышае 1000 чалавек.

У Беларусі летась расстралялі не менш за чатырох чалавек. У 2017 годзе, паводле падлікаў праваабаронцаў, былі пакараныя смерцю прынамсі два чалавекі.

Hавiны
«Мы чакаем зменаў, але людзей гэта не верне». Галоўнае пра смяротнае пакаранне ў Беларусі
2018.11.30 17:05

На канец 2018 года смяротнае пакаранне было скасаванае на заканадаўчым узроўні ў 106 краінах, яшчэ ў 36-і яго адмянілі на практыцы. Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай са смяротным пакараннем. З гэтай прычыны наша дзяржава таксама не можа стаць чальцом Рады Еўропы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў