Амерыканскія самалёты правялі выведку каля крымскага ўзбярэжжа


Пра гэта паведамляе маніторынгавы рэсурс PlaneRadar. Палёты адбыліся 27 ліпеня.

«З авіябазы Сіганела на востраве Сіцылія ў Італіі вылецеў патрульны супрацьлодкавы самалёт Boeing P-8A Poseidon ВМС ЗША з бартавым нумарам 169004. Ён прыступіў да патрулявання ўздоўж чарнаморскага ўзбярэжжа Крыму», – гаворыцца ў паведамленні.

Таксама з авіябазы Суда-Бі на востраве Крыт у Грэцыі вылецеў самалёт радыёэлектроннай выведкі Ваенна-марскога флоту ЗША Lockheed ЕР-3Е Orion (Aries II) з рэгістрацыйным нумарам 156511. Каля 15:50 ён наблізіўся на максімальна блізкую адлегласць да крымскага ўзбярэжжа – 32 кіламетры ад Севастопаля.

Палёт Lockheed ЕР-3Е Orion (Aries II)

Амерыканскія самалёты рэгулярна праводзяць падобныя маніторынгавыя палёты.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў