Амерыканская нафта пачала паступаць на «Нафтан»


Гэта – частка плану па пошуку альтэрнатыўных паставак нафты, перадае БелТА.

11 чэрвеня амерыканская нафта пачала паступаць на «Нафтан». У поўдзень яе пачалі зліваць з цыстэрнаў прыехаўшага з Літвы цягніка. Зараз завод рыхтуецца ўцягваць новую нафту ў перапрацоўку.

Сёння, падчас візіту Наталлі Качанавай на «Нафтан» генеральны дырэктар заводу Аляксандр Дзямідаў адзначыў, што за апошнія паўгода гэта трэці сорт новай нафты, які там перапрацоўвалі.

«Спачатку паступала нарвежская нафта, потым арабская. Дыверсіфікацыя паставак сёлета працягнецца», – паабяцаў ён.

Hавiны
«Роснефть» паставіць у Беларусь 9 мільёнаў тон нафты
2020.05.15 12:55

Напрыканцы 2019 года Менск не змог заключыць нафтавыя кантракты з асноўнымі расейскімі кампаніямі-пастаўнікамі. Дамовіцца з расейцамі атрымалася толькі ў красавіку на фоне агульнасусветнага падзення цэнаў на нафту.

Нафтапрадукты – адна з асноўных крыніцаў беларускага экспарту.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў