«Роснефть» паставіць у Беларусь 9 мільёнаў тон нафты


Расейская кампанія «Роснефть» з красавіка да снежня бягучага году паставіць у Беларусь да 9 мільёнаў тон нафты, паведамляе прэсавая служба кампаніі.

«Роснефть» паведамляе, што ў межах развіцця супрацы з Рэспублікай Беларусь, кампанія заключыла дамовы з ААТ «Нафтан», ЗАТ «БНК» і ААТ «Мазырскі НПЗ» на пастаўку нафты. Паводле дамовы прадугледжваецца, што ў нашую краіну з красавіка да снежня 2020 году паступіць да 9 мільёнаў тон сыравіны.

Відэа
Арабы дапамогуць. Ці Лукашэнка адмовіцца ад расейскай нафты?
2020.03.14 10:00

Напрыканцы 2019 года Менск не змог заключыць нафтавыя кантракты з асноўнымі расейскімі кампаніямі-пастаўнікамі. У выніку ў першым квартале 2020 года імпарт расейскай нафты ў Беларусь знізіўся на 77 % і склаў толькі 1,04 мільёна тонаў. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў перад урадам задачу знізіць долю Расеі ў нафтавым імпарце Беларусі да 30-40 %. Дамовіцца з асноўнымі расейскімі кампаніямі-пастаўшчыкамі атрымалася толькі ў красавіку на фоне агульнасусветнага падзення цэнаў на нафту.

Менск набываў нафту ў Нарвегіі, Азербайджане, Саудаўскай Аравіі.

Стужка навінаў