Амерыканская газета распавяла пра расейскіх наймітаў у Лівіі


Цягам апошніх двух месяцаў бягучага году каля 200 расейскіх наймітаў прыбылі ў Лівію. Сярод іх і некалькі дасведчаны снайпераў, сцвярджаецца ў артыкуле газеты The New York Times.

Паводле NYT найміты з Расеі прыбываюць у Лівію ледзь не «кожны тыдзень».

«Відавочна, што Расея ідзе ў гэтым канфлікце ва-банк», – цытуе газета генерала Усаму аль-Джувалі, камандуючага сіламі, якія выступаюць на баку ўраду ў Трыпалі.

Амерыканцы забілі ў Сірыі каля 100 расейскіх наймітаў

Амерыканскае выданне адзначае, што расейскія найміты, якія прыбываюць у Лівію, належаць да прыватнай вайсковай арганізацыі Вагнэра. Гэтая структура была задзейнічаная ў некаторых іншых вайсковых канфліктах і набліжаная да Крамля. Раней пра верагодны ўдзел «вагнэраўцаў» у баявых дзеяннях на баку апазіцыйнага маршала Хафтара ў Лівіі паведаміла група Conflict Intelligence Team (CIT).

Акрамя іншага Расея актыўна пастаўляе ў краіну знішчальнікі «Сухой», а таксама ракеты і артылерыю з высокадакладным навядзеннем.

КДБ і «вагнэраўцы»: сапраўдны пошук наймітаў ці толькі яго імітацыя?

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары