Амбасадару Славаччыны, якога звольнілі з-за параду 9 траўня, беларускія ўлады падарылі сабаку


Нямецкую аўчарку амбасадару Славаччыны ў Беларусі Ёзэфу Мігашу падарылі на заканчэнне дыпламатычнай місіі ў Беларусі, піша БелТА.

Аб тым, што беларускія памежнікі падарылі Ёзэфу Мігашу сабаку, ён распавёў яшчэ 6 ліпеня. А ў суботу, 11 ліпеня, дыпламату афіцыйна перадалі шчаня на заканчэнне дыпламатычнай місіі. Сабаку назвалі Зора, што ў перакладзе са славацкай мовы значыць «світанне».

У Пагранкамітэце адзначылі, што Ёзэф Мігаш унёс значны ўклад у развіццё сяброўскіх стасункаў паміж Славаччынай і Беларуссю.

Ёзэф Мігаш ужо скончыў сваю місію ў Беларусі, аднак паведамляецца, што ён будзе працягваць спрыяць развіццю праектаў у першую чаргу ў галінах сельскай гаспадаркі і энергетыкі.

  • Амбасадар Славаччыны Ёзэф Мігаш узяў удзел у менскім парадзе да 9 траўня. Гэта была ягоная прынцыповая пазіцыя. «Я сын партызана і антыфашыста», – заявіў ён.
  • Пасля ўдзелу ў парадзе ён падаў у адстаўку, бо парушыў прынцыпы камунікацыі са штаб-кватэрай МЗС Славаччыны.
  • Падчас размовы з амбасадарам Сербіі, Аляксандр Лукашэнка назваў адстаўку Мігаша «міжнародным скандалам», а потым узнагародзіў дыпламата ордэнам Францыска Скарыны.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў